Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.11.2018

Восень на Белай Русі

   “Восень на Белай Русі” - пад такой назвай 21.11.18 г. прайшоў вольны час у нашай навучальнай установе з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці выхаванцаў і далучэння іх да нацыянальнай культуры нашай Радзімы, яе вытокаў і традыцый.
   Гаспадары Лявон і Лявоніха з усмешкай сустрэлі выхаванцаў старэйшай групы і запрасілі да сябе ў хату. Госці прыйшлі не з пустымі рукамі: цыбуля, морква, бурак, бульбачка, хлеб - усё тое, чым багатая наша беларуская зямля. Завітала на свята таксама прыгажуня Восень. На працягу ўсяго свята гучалі беларускія песні, дзеці з задавальненнем выканалі танец “Земляныя яблыкі”. Гаспадары з гасцямі пагулялі ў гульню "Бусел" і "сабралі" апошні ўраджай. “Восень”пакінула свае пачастункі і развіталася да наступнага года.
    Вольны час прайшоў ярка, весяла, цікава і маляўніча.
 
  

   

       

      

Музычны кіраўнік А.П. Данілюк