Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.01.2019

Калядкі - добрыя святкі! Развітанне з ялінкай!

У дні зімовых канікул 08.01.2019 ў нашым дзіцячым садку прайшоў тэматычны дасуг «Калядкі – добрыя святкі». З хлопчыкамі і дзяўчынкамі разам гулялі, спявалі, вадзілі карагоды Козачка, Мядзьведзь і Павадыр. З цікавасцю выхаванцы спявалі беларускія абрадавыя песні, плясалі, ігралі ў народныя гульні. З вялікай ахвотай у гульнях прымалі ўдзел і гледачы — дзеці ўсіх узроставых груп. Кожны ўдзельнік змог дакрануцца да гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Напрыканцы свята госці пажадалі ўсім моцнага здароўя, вясёлага настрою і дабрабыту!
     
      

А дзявятага студзеня выхаванцы прынялі ўдзел у музычна-забаўляльнай праграме "Па слядах Дзеда Мароза". Дзеці з задавальненнем праспявалі любімыя навагоднія песні, пагулялі ў вясёлыя гульні, пажартавалі. У госці зазірнулі галоўныя героі зімовых свят - Дзед Мароз і Снягурка, якія развіталіся з дзяцьмі і, вядома, з навагодняй ялінкай да наступнага года.Усе атрымалі шмат ўражанняў і яркіх дадатных эмоцый.