Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.11.2019

"Восень на беларускай зямлі"

20.11.2019 у нашай дашкольнай установе прайшла музычная забава "Восень на беларускай зямлі", у якім прынялі актыўны ўдзел выхаванцы старэйшых груп.
На двары дажджліва і холадна, а ў нас панавала цёплая добразычлівая атмасфера.
Беларускі народ вельмі працавіты, таленавіты, добразычлівы, і у госці не ходзіць з пустымі рукамі. Хлеб, морква, лук, бурак, бульбачка, капуста - усё гэта дзеці прынеслі Лявону і Лявоніхе, якія чакалі госцяў у музычнай зале.
Зазірнула да дзяцей і чараўніца Восень. Усе ўдзельнікі гулялі ў беларускія гульні, танчылі, спявали беларускія песні і адгадвалі загадкі. Не засталіся без увагі і бацькі, Восень прапанавала ім зрабіць фотаздымак на памяць. Мерапрыемства атрымалася вясёлым, яркім, займальным і пазнавальным. Выхаванцы і іх бацькі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і радасці!    
А.П. Данілюк, музычны кіраўнік