Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.11.2021

Тэматычны праект “Беларускія народныя промыслы”

Сучаснае жыццё любой нацыі даказвае неабходнасць фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, выхавання патрыятычных пачуццяў ужо з дашкольнага ўзросту. Сёння пытанне фарміравання ўяўленняў пра родны край і адносін да яго, зварот да традыцый беларускага народа вельмі актуальна. Таму асобую ўвагу неабходна надаць арганізацыі актыўных відаў дзіцячай дзейнасці, у якой яны папоўняць асабісты вопыт для паспяховага пераноса ў жыццё рэальнае, на практыку.

У ходзе рашэння гадавой задачы старэйшая группа №5 працавала над праектам “Беларускія народныя промыслы”. Выхаванцы дашкольнага ўзросту пашырылі ўяўленні пра беларускія народныя промыслы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Дзеці знаёміліся з культурай і гісторыяй промыслаў беларускага народа, пашырылі свае веды пра ткацтва, вышыўку, кераміку, ганчарства, салома - і лазапляценне.

Праект праходзіў у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці: прайшлі заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства”, “Мастацкая літаратура” тэма: “Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік (па змесце апавядання Казіміра Камейшы “Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік”)”, па адукацыйнай галіне “Развитие речи и культура речевого общения” тема: «В мастерских народных умельцев», па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва: маляванне” тэма: «Беларускі ручнік» і інш. Гулялі ў дыдактычныя гульні: “Складзі прадмет з яго элементаў”, “Дапамажы апрануцца хлопчыку Ясю і дяўчынцы Яніне”, “Адгадай па апісанні". Прайшла экскурсія ў беларускі куток, дзе выхаванцы атрымалі ўяўленні пра працу людзей у старажытнасці, сутнасць ткацтва, ганчарства, лазапляцення, дрэваапрацоўкі.

Такая дзейнасць спрыяе выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, жаданню ведаць сваю гісторыю, з павагай адносіцца да беларускіх майстроў.

 

 

Выхавальнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Ківель Ірына Васільеўна