Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.11.2021

Свята Млынароў

У рамках рэалізацыі першай гадавой задачы “Выхаванне асноў патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз далучэнне да беларускай народнай творчасці” музычным кіраўніком Данілюк А.П. быў праведзены адкрыты прагляд музычнай забавы «Свята Млынароў».

Традыцыйна восенню на Беларусі адзначаецца Свята млынароў. Здаўна праца млынара паважалася. Млынар заўсёды быў адным з паважаных людзей вёскі, бо менавіта ад якасці яго працы залежала якасць мукі, з якой пяклі хлеб. Існаванне свята млынароў ўвосень не выпадкова, бо да гэтага часу хлеб амаль увесь перамалочаны, і наступала пара, хай непрацяглага, але адпачынку.

Вось і у нашай установе у госці да Гаспадыні і Гаспадара прыходзіў Млынар. Дзеці спявалі песні на беларускай мове  “Беларусь – мая Радзіма” (сл. У. Пецюкевіча, муз. Д. Даўгалёва), “Расло жыта, расло ў полі” (бел.нар. мел.) у суправаджэнні аркестра, чыталі вершы беларускіх аўтараў, танцавалі танец з рушнікамі, гулялі ў беларускія гульні «Жыта», «Млынар». Выхаванцы паказалі музычную інсцэніроўку «Рэпка». У канцы свята Гаспадыня  пачаставала выхаванцаў караваем.