Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.12.2021

Знаемства з беларускай цацкай.

У старэйшай групе №5 прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйных галінах “Дзіця і грамадства” і “"Выяўленчае мастацтва: маляванне" па тэме “Знаёмства з народнай цацкай”. Выхавальнікі замацавалі ўяўленні аб беларускіх народных рамествах (ткацтва, ганчарства); прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, тканіны, гліны).

Дзеці старэйшага дашкольнага ўзроста завіталі ў Горад майстроў, дзе сустрэлі цётку Ганну, якая распавяла пра працу ткачыхі, пра лён, яго апрацоўку, паказала як вырабляюць ніткі на калаўроце, а з іх – палатно. Дзеці даведаліся, што з палатна шылі адзенне, рушнікі, бялізну, а з абрэзкаў тканіны рабілі цацкі.

Выхаванцы расказалі пра лялькі абярэгі, якія выраблялі раней і апісалі цацкі, вырабленыя беларускімі майстрамі.

Потым завіталі у госці да ганчара, дзе ўбачылі працэс апрацоўкі гліны і пазнаемілісь з глінянымі вырабамі.

Выхаванцы таксама пабылі сапраўднімі майстрамі і упрыгожылі сваім узорам цацкі, якія раней выраблялі разам з бацькамі.