Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.07.2022

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці

Горды сцяг над краінай узняты

Пад святочную маршавасць нот,

Незалежнае, светлае свята

Адзначае свабодны народ!

3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Незалежнасці. Гэта не толькі адно з галоўных дзяржаўных свят, але і сімвал нацыянальнага гонару, даніна гераізму і мужнасці беларусаў.

Напярэдадні свята ў дзіцячым садку з выхаванцамі сярэдняга дашкольнага ўзросту прайшоў фізкультурна-музычны вольны час “Дзень роднай зямлі”. Пачалося ўсё з праслухоўвання аўдыязапісу дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Затым дзеці праглядзелі відэасюжэт “Дашкольнікам пра Беларусь”. Добрыя веды пра сваю краіну, яе жыхароў, дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя святы, беларускія народныя промыслы прадэманстравалі выхаванцы ў гульні-віктарыне “Мая родная Беларусь”. Дзеці падзяліліся на две каманды і выконвалі розныя заданні. На працягу ўсёй віктарыны прысутнічаў дух спаборніцтва.

А яшчэ выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы пра Радзіму на беларускай мове, якія завучвалі раней, спявалі беларускую песню “Зямля мая”. Яскравым акордам свята стаў танец “Беларусь мая”. У завяршэнні мерапрыемства дзеці выпусцілі белых галубоў з паперы ў знак міру і пакою на роднай зямлі.