Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.01.2023

Конкурс чытачоў "Дзяцінства - шчаслівая пара!"

На працягу дашкольнага дзяцінства адной з задач, якія стаяць перад выхавацелямі дашкольнай адукацыі, з'яўляецца азнаямленне выхаванцаў з мастацкай літаратурай і яе жанрамі.

З першай малодшай групы закладваецца любоў да мастацкага слова. Паэзія пашырае ўяўленні аб навакольным свеце, развівае ўменне дакладна адчуваць мастацкую форму, мелодыку і рытм роднай мовы. Паэтычныя творы выклікаюць у дзяцей эмацыйны водгук. Чытанне і завучванне вершаў дазваляе вырашаць задачы фарміравання гукавой культуры мовы.

18 студзеня сярод выхаванцаў сярэдняй і старэйшых груп прайшоў конкурс чытачоў.

Добразычлівая абстаноўка і гучныя апладысменты публікі натхнялі юных чытачоў. І кожны стараўся прачытаць свой верш лепш за ўсіх! Усе выхаванцы выразна чыталі вершы на беларускай мове, стараліся данесці да кожнага прысутнага ў зале сэнс вершаваных радкоў.

Па заканчэнні конкурсу ўдзельнікі атрымалі дыпломы лепшага чытача.

Правядзенне такога мерапрыемства выхоўвае пачуццё любові і гонару да маці, сваёй Радзімы, спрыяе развіццю асобы кожнага выхавальніка, яго індывідуальных асаблівасцяў.