Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.09.2025

Тыдзень беларускага пісьменства

З мэтай захавання і развіцця духоўнай спадчыны, папулярызацыі беларускай літаратуры і кнігавыдання ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня, пачынаючы з 1994 года. Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту здзейснілі віртуальную экскурсію ў нацыянальную бібліятэку горада Мінска. Зазірнулі ў свет беларускіх пісьменнікаў, даведаліся пра жыццё і творчасць Францыска Скарыны, які стаў першым кнігадрукаром на тэрыторыі Беларусі. Дзеці пазнаёміліся з выставай кніг, вершамі і творамі на беларускай мове: Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”, Максім Багдановіч “Белая Русь”, Васіля Віткі “Бусел”, Змітрака Бядулі “Скарб”, Максіма Танка “Жук і слімак” і іншыя, адгадвалі загадкі. Прайшла акцыя “Размаўляем па-беларуску”, падчас якой пашырылі і замацавалі беларускі слоўнік.

Праведзены тыдзень садзейнічаў далучэнню выхаванцаў да беларускага друкаванага слова, гісторыі і культуры беларускага народа.