Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.06.22

Добры дзень, дзяцінства!

З надыходам лета ўстанова дашкольнай адукацыі перабудоўваецца на асаблівы рэжым працы: зараз большую частку часу дзеці праводзяць на свежым паветры.

Лета-шчаслівая і вясёлая пара адпачынку, забаў, займальных падарожжаў. Лета-найбольш спрыяльны перыяд для таго, каб умацаваць здароўе, загартаваць арганізм і набрацца сіл на ўвесь год. У дашкольнай установе ёсць усе магчымасці для развіцця пазнавальных і творчых здольнасцяў дзяцей.

"Добры дзень, дзяцінства" пад такой назвай выхаванцы былі ўдзельнікамі квэст-гульні. Да іх на самакаце прыехаў клоўн Клепа і весела правёў з імі час. Ён жартаваў, арганізоўваў розныя рухомыя гульні, дзеці танцавалі і спявалі, а напрыканцы Клепа дазволіў пакатацца ўсім жадаючым на самакаце. Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый.