Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

31.10.22

Спартыўны кірмаш

Восень – самы чароўны час года, шчодры на ўраджай.

У нашай установе дашкольнай адукацыі для выхаванцаў сярэдняй і старэйшых груп прайшло фізкультурнае свята «Спартыўны кірмаш».

Выхаванцы пагрузіліся ў атмасферу беларускіх гульняў і забаў і атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Наш кірмаш пачаўся з вершаў пра спорт і размінкі «Спартыўная сцяжынка на кірмаш». І, вядома ж, на кірмашы прысутнічала сама гаспадыня цётка Ганна, якая разам з выхаванцамі ўдзельнічала ў свяце. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні "Вожык"," Торбачка"," Міхасік","Лыска". Асаблівы эмацыйны ўздым быў у эстафетах «Збяры ураджай», «Дарога на кірмаш», «Гарбузы».

У завяршэнні выхаванцы спявалі песні “Што нам восень прынясе» і «Восень да нас спяшаецца».

Беларуская народная музыка, яркія народныя касцюмы падкрэслілі каларыт свята.

Кіраўнік фізічнага выхавання А.С. Міраненка