Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

02.07.24

ДЕНЬ НЕЗАВИСИМОСТИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Горды сцяг над краінай узняты

Пад святочную маршавасць нот,

Незалежнае, светлае свята

Адзначае свабодны народ!

   3 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца День Незалежнасці. Гэта не толькі адно з галоўных дзяржаўных свят, але і сімвал нацыянальнага гонару, даніна гераізму і мужнасці беларусаў.

   Напярэдадні свята ў дзіцячым садку з выхаванцамі сярэдняга дашкольнага ўзросту гутарылі на тэмы “Мы - беларусы”, “Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны”, “Якая мая Беларусь?”, “Знакамітыя імёны маёй краіны”. Выхаванцы праслухалі аўдыязапіс дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, чыталі вершы пра Радзіму на беларускай мове, якія завучвалі раней, спявалі беларускія песні, праглядзелі відэасюжэт “Дашкольнікам пра Беларусь”. Эмацыянальна і з захапленнем выхаванцы гулялі ў беларускія рухомыя гульні “Дзядуля-ражок”, “Гарлачык”, Лыска”.

 У другую палову дня прапанавана было сабраць пялёсткі кветкі васілька з прыроднымі сімваламі краіны, пагуляць у сюжэтна-ролевую гульню “Кафэ “Беларусачка”, “Беларускія стравы”.

   Мы ганарымся сваёй краінай, яе працавітымі людзьмі, хто сваёй працай і талентам робіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.