Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.02.26

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод у нашай краіне 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы-свята роднага слова, культуры і нацыянальных традыцый. Для выхаванцаў дашкольнай установы гэта асаблівы дзень, бо менавіта ў дашкольным узросце закладваецца любоў да роднай мовы, павага да гісторыі і культуры свайго народа.

У нашай установе адукацыі гэтае свята прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы. На працягу дня дзеці знаёміліся з багаццем і прыгажосцю беларускай мовы праз гульні, песні, казкі і народныя традыцыі. Выхавальнікі падрыхтавалі для дзяцей займальныя заняткі, на якіх выхаванцы вучыліся вітаць адзін аднаго па-беларуску, называлі прадметы навакольнага свету, развучвалі простыя вершы і прыказкі.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі беларускія народныя казкі. Дзеці з задавальненнем слухалі гісторыі пра дабрыню, сяброўства і ўзаемадапамогу, а затым інсцэніравалі любімыя сюжэты. Гэта дапамагло не толькі развіваць гаворку, але і выхоўваць маральныя якасці.

Дзень беларускай мовы стаў яркай падзеяй у жыцці дашкольнай установы. Ён падарыў дзецям радасць зносін, новыя веды і станоўчыя эмоцыі. Мы ўпэўнены, што любоў да беларускай мовы, закладзеная ў дзяцінстве, стане трывалай асновай для духоўнага і культурнага развіцця нашых выхаванцаў.